На заклік ініцыятывы "Чысты свет" амаль тры дзесяткі аршанцаў выйшла на добраахвотную прыборку аднаго з месцаў растрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Людзі выходзілі на прыборку сем'ямі: маці з дзецьмі, бабулі з дочкамі і ўнукамі. Да прыборкі далучыліся і сябры прафкому аршанскай арганізацыі прафсаюза РЭП.
Пачалася прыборка з экскурсіі, якую правёў даследчык сталінскіх рэпрэсій Юрый Копцік.