Здарэнне адбылося вечарам 14 верасня. Грузавы цягнік, які ехаў з Оршы, ехаў ужо па Мінску, калі машыніст пабачыў на станцыі "Інстытут культуры" проста ў чыгуначнай каляіне мужчыну. Той ляжаў паміж рэек і аніяк не рэагаваў на гукавыя сігналы цягніка. Цягнік, тым больш грузавы, не можа спыніцца ў адзін момант, нават, пры тым, што па горадзе цягнікі едуць з не вялікай хуткасцю. У выніку цягнік праехаў над хлопцам, якому аказалася ўсяго 22 гады.
Мужчына атрымаў значныя траўмы: закрытую чэрапна-мазгавую, драпіны твару, ўшыбы спіны. З гэтымі траўмамі ён быў дастаўлены ў бальніцу дзе і змог патлумачыць што адбылося. Пасля працы маладзён выпіў каля паўбутэлькі гарэлкі і ў п'яным стане перастаў арыентавацца ў прасторы. Менавіта таму ён і патрапіў ў каляіну чыгункі.