Былы галоўны ўрач Аршанскай цэнтральнай паліклінікі Уладзімір Цімафеевіч Плыткевіч нядоўга заставаўся без посту. Літаральна тыдзень таму назад з'явілася дакладная інфармацыя пра яго сыход, аднак чуткі звязвалі адстаўку з рознымі прычынамі, у тым ліку з крымінальным пераследам шэрагу высокапастаўленых медыкаў у краіне. Скандал дайшоў нават да Міністэрства аховы здароўя. Афіцыйныя крыніцы, як звычайна вычэкваючы, маўчалі да тае пары, пакуль нешта не высветліцца. Аднак, як аказалася, з крыміналам або чысткай шэрагаў адстаўка не мае ніякай сувязі. Наадварот, кіраўніцтва адзначыла поспехі Плыткевіча, і цяпер ён прызначаны галоўным урачом Віцебскай гарадской цэнтральнай клінічнай бальніцы. Уладзімір Плыткевіч нарадзіўся 29 сьнежня 1965 года ў Віцебску. Адукацыя вышэйшая, скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 1988-1989 гадах, як піша газета "Віцьбічы", ён працаваў лекарам-інтэрнам па хірургіі ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы. З 1989 года па 1992-ы - урач-выкладчык хірургічных хвароб Аршанскага медыцынскага вучылішча. На працягу 1992-1994 гадоў працаваў клінічным ардынатарам кафедры неадкладнай хірургіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў, клінічным ардынатарам кафедры шпітальнай хірургіі № 1 Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Па 1996 год быў лекарам-хірургам Галаўнога тэрытарыяльна-медыцынскага аб'яднання № 1 Оршы, затым лекарам-хірургам вузлавой бальніцы на станцыі Орша. З 2002 па 2005 гады Уладзімір Плыткевіч узначальваў тэрытарыяльнае медыцынскае аб'яднанне Аршанскага раёна ў Барані. З 2005 года да верасня 2018 працаваў галоўным лекарам Аршанскай цэнтральнай паліклінікі. Мае ганаровае званне "Чалавек года Віцебшчыны-2011». Абіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.