12:00

-1

4 м/с

1007 гПа

15:00

-1

3 м/с

1006 гПа

18:00

-4

2 м/с

1006 гПа

21:00

-7

1 м/с

1005 гПа

00:00

-7

0 м/с

1004 гПа

Орша, Грамадства

Маршрутчык выйграў суд

26.09.2018 07:10

5608 праглядаў, 6 каментароў

ІП выйграў конкурс на пасажырскія перавозкі ў Оршы, але яго перамогу не залічылі. Прыйшлося звярнуцца ў суд.

Конкурс на пасажырскія перавозкі ў Оршы праходзіў 14 красавіка і быў арганізаваны Віцебскім абласным камунальным транспартным унітарным прадпрыемствам «Аператар перавозак». Прадпрымальнік падаў заяўку на адзін з маршрутаў і па выніках конкурсу быў прызнаны пераможцам. Аднак 23 красавіка пры афармленні пратаколу па выніках праведзенага конкурсу, простай большасцю галасоў членаў камісіі было прынята рашэнне аб нядопуску конкурснага прапановы гэтага ІП да ўдзелу ў конкурсе. Ён не прадаставіў копію даведкі аб валоданні або карыстанні аўтобусам, што ў ВАКТУП палічылі падставай для перадачы маршруту іншым бізнэсоўцам - прыватнаму транспартнаму ўнітарнаму прадпрыемству «Э».

У судовым пасяджэнні, якое адбылося 15 жніўня, ВАКТУП «Аператар перавозак» паказаў, што лічыць сябе неналежным адказчыкам, у задавальненні зыскавых патрабаванняў прасіў адмовіць, паколькі парушэнняў, якіх дастаткова для адмены праведзенага конкурсу, няма. Яго падтрымаў прадстаўнік Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, які заявіў, што парушэнняў пры правядзенні конкурсу не было, паведамляе ННВ. Аднак суд, з улікам доказаў, якія ёсць у матэрыялах справы, прыйшоў да высновы, што адказчыкам пры правядзенні конкурсу былі дапушчаныя істотныя парушэнні, якія паўплывалі на вынікі конкурсу. Па рашэнні Эканамічнага суда Віцебскай вобласці вынікі таргоў - конкурсу на права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах прызнаныя несапраўднымі. ВАКТУП «Аператар перавозак» абавязалі выплаціць на карысць прадпрымальніка 245 рублёў у пакрыццё расходаў па аплаце дзяржаўнай пошліны.

Па заяве адказчыка пададзеная ім апеляцыйная скарга пакінутая без разгляду, паведамляе прэс-служба эканамічнага суда Віцебскай вобласці. Рашэнне суда першай інстанцыі 19 верасня ўступіла ў законную сілу.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Маршрутчык выйграў суд

ІП выйграў конкурс на пасажырскія перавозкі ў Оршы, але яго перамогу не залічылі. Прыйшлося звярнуцца ў суд.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение