Паварот з прашпекту Тэкстыльшчыкаў на вуліцу 1 жніўня (у бок АДМЭК) сапраўды даволі складаны. На прашпекце па две паласы руху ў абодва бакі, да таго ж пешаходныя пераходы. Увага кіроўцы, сапраўды, можа рассейвацца. Гэтым і патлумачыў кіроўца маршрутнага таксі дарожна-транспартнае здарэнне.
Ён ехаў на запраўку і павароце з прашпекту не заўважыў жанчыну, якая ў гэты момант пераходзіла дарогу. Нажаль, няўдачны паварот прывёў да смерці жанчыны. На месцы здарэння працавала ДАІ, у сувязі з гэтым паварот быў доўгі час перакрыты для дарожнага руху. Здарэнне адбылося раніцай 5 кастрычніка. Жанчыне было 50 год.