18:00

+8

3 м/с

985 гПа

21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

986 гПа

06:00

+6

3 м/с

987 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Статыстыка не радуе

30.04.2014 21:39

2535 праглядаў, 0 каментароў

Белстат апублікаваў дадзеныя па развіцці Аршанскага рэгіёну ў першым квартале

Традыцыйна статыстычная арганізацыя прыводзіць не толькі дадзеныя даследуемага кварталу, але і дадзеныя за такі ж перыяд мінулага году дл параўнання.

Як і раней, большасць паказчыкаў развіцця нашага рэгіёну працягваюць падаць.

Не значна зменьшылася колькасць жыхароў раёну - 159.027 чалавек у параўнанні з 159.412 у першым квартале мінулага году. Затое амаль на 2.000 зменьшылася колькасць занятых у эканоміцы людзей - 66.274 у параўнанні з 68.106 у мінулым годзе, што і не дзіўна - па шмат якіх установах ідуць скарачэнні. Пры гэтым, беспрацоўе таксама працягвае скарачацца. Сёння на ўліку ў службе занятасць стаіць толькі 0,7% працаздольнага насельніцтва (у мінулым годзе - 0,9%).

Падзенні назіраюцца і ў сельскай гаспадарцы. Агулам вытворчасць за квартал склала 88,5% ад такога ж перыяду ў мінулым годзе.

У прыватнасці, на 1.000 тон зменьшылася вытворчасць мяса, прыблізна на 500 тон вытворчасць малака, амаль на 2.000.000 штук вытворчасць яек.

Агульны прыбытак усіх арганізацый раёну аказаўся адмоўным -3.708 мільёнаў рублёў. У мінулым годзе за першы квартал мінус складаў 6.741 мільёнаў рублёў. Рэнтабельнасць продажаў склала 7%, у мінулым перыядзе - 8,3%. Вырасла колькасць стратных арганізацый. У мінулым годзе - 14,8 %, у гэтым перыядзе - 17,6%.

У разы выраслі запазычанасці. Па падатках, зборах і сацыяльнаму страхаванню запазычанасць вырасла прыблізна ў чатыры разы і склала 13.594 мільёны рублёў. За энэрга рэсурсы запазычанасць вырасла больш як у тры разы - 18.986 мільёнаў рублёў.

Запазычанасць па крэдытах вырасла амаль у двая - 70.755 мільёнаў рублёў.

Запасаў не рэалізаванай прадукцыі на складах - 103,1% ад выпускаемай за месяц. Сальда знешняга гандлю адмоўнае - 1.986,5 тысяч даляраў.

Сярод пазітыўных дадзеных можна адзначыць рост амаль на 1.000 галоў буйной жывёлы, некаторы рост знешняга гандлю ў абсалютных лічбах (пры гэтым, не значнае змяньшэнне яго ж у аб'еме знешняга гандлю ўсёй Віцебскай вобласці). Рост заробкаў на 104,1% (у мінулым годзе рост быў 124,2%)

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Статыстыка не радуе

Белстат апублікаваў дадзеныя па развіцці Аршанскага рэгіёну ў першым квартале

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение