Арганізацыя аб'яднаных нацыянаў, канкрэтна праграма развіцця гэтай арганізацыі распачала праэкт "Малыя гарады". Пра гэты праэкт гаварылася даўно і, нарэшце, ён запускаецца ў поўнай меры. Прадугледжана, што ў рамках "Малых гарадоў" будзе аказана дапамога ў адкрыцці і развіцці малога бізнэса ў шэрагу маленькіх гарадоў краіны.
У нашым рэгіёне чакаецца, што ў рамках праграмы адкрыецца два бізнэс-інкубатара. Адзін у Барані, другі ў суседнім Горацкім раёне.