Генадзь Фядыніч не так даўно быў асуджаны на 4 гады "хатняй хіміі" з забаронай займаць кіруючыя пасады. Правабаронцамі і міжнародным прафсаюзным рухам суд быў прызнаны палітычнай расправай за акцыі "Марш не дармаедаў". Зараз прысуд знаходзіцца ў стадыі абскарджвання і старшыня незалежнага прафсаюза аб'язжае рэгіёны ў якіх ёсць прафсаюзныя структуры.
На выходных Фядыніч наведаў і Оршу. Фармальная мэта прыезду ў наш горад - удзел у навучанні сябраў прафсаюза, але навучанне пачалося менавіта з выступа Генадзя Фёдаравіча. Фядыніч распавёў пра "справу прафсаюза", падзякаваў аршанскім прафсаюзным актывістам - на кожным паседжанні суда прысутнічалі сябры аршанскай прафсаюзнай арганізацыі. Распавёў Фядыніч і пра міжнародную падтрымку РЭП-у. Хаця дзяржава судом і адмысловай інфармацыйнай кампаніяй да суда спрабавала дыскрыдэтаваць лідараў арганізацыі, рэакцыя атрымалася адваротнай. Сёння кожны месяц у парфсаюз у розных рэгіёнах уступаюць парадку 30 чалавек.
Ці варта ж было праводзіць тыя акцыі пратэсту, каб потым атрымаць такі прэсінг? На думку прафсаюзнага лідэра - варта. Па-першае, закон аб дармаедстве атрымалася адмяніць, а сёняшні закон - гэта ўсё ж зусім іншая справа. Больш за тое і ў будучым прафсаюз не збіраецца адмаўляцца ад акцыяў пратэсту, калі дзяржава не будзе прыслухоўвацца да людзей, калі пагаршае іх становішча.