06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-1

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

Орша, Грамадства

Не ў турме, але баяцца (+ відэа)

10.10.2018 19:14

6357 праглядаў, 13 каментароў

Свежы рэпартаж "Донбасс. Реалии", у тым ліку пра візіт у Оршу да прарасейскага баевіка.

Сёлета стаў вядомы спіс баевікоў, якія ваявалі ў прыватнай вайсковай кампаніі "Вагнера" за расейскія інтарэсы на баку так званых ДНР і ЛНР. База "Миротворець”, якую вядуць спецслужбы Украіны, апублікавала спіс беларусаў, якія належалі да ПВК "Вагнера", якая кіруецца Дзмітрыем Уткіным. Мае дачыненне да арганізацыі і давераная асоба Пуціна Яўгеній Прыгожын. ПВК прымае ўдзел у баявых дзеяннях ва Украіне і Сірыі, дзе Расея пераследуе свае інтарэсы. У гэтым падраздзяленні на тэрыторыі акупаваных рэгіёнаў Украіны ваяваў і беларус Аляксандр Ступніцкі, які яшчэ ўлетку разам з жонкай жыў у Оршы.

Беларускі Камітэт Дзяржбяспекі ўважліва адсочвае дзеянні беларускіх грамадзян і таму для яго наўрад ці стала адкрыццём інфармацыя Службы бяспекі Украіны. Да некаторых баевікоў-беларусаў прыходзілі супрацоўнікі спецлужбаў, аднак ніхто за кратамі так і не апынуўся. Сем'і ваяроў, якія наймаліся ў дабраахвотніцкія батальёны Украіны, зазналі пераследу і допытаў у КДБ, а самі баевікі разумеюць, што шляху вяртання ў Беларусіь пры цяперашнім рэжыме ў іх няма. І зусім супрацьлеглая сітуацыя ў прарасейскіх баевікоў, якіх амаль ніяк не пераследуюць.

Здавалася б, можна спакойна жыць і па вяртанні ў Беларусь. Аднак, як паказваюць падзеі, часта пасля апрылюднення сваіх імёнаў беларускія баевікі надоўга ў Беларусі не затрымліваюцца ці наогул без следу выязджаюць за мяжу, каб не "засвяціцца" перад незалежнымі журналістамі і з іншых прычынаў. Цяпер пустуе і кватэра, у якой жыў Аляксандр Ступніцкі са сваёй жонкай, так сказалі суседзі. У новым відэа "Донбасс. Реалии" карэспандэнт Кацярына Андрэева прыязджала ў Оршу, каб сустрэцца з баевіком ПВК "Вагнер", але ў горадзе яго не сустрэла.

Сваякі многіх беларусаў, якія наняліся служыць сепаратысцкім ДНР і ЛНР, адмаўляюцца даваць журналістаў якую-кольвечы інфармацыю, але сустракаюцца і выпадкі, калі сваякі ўпэўненыя, што іх родныя адпраўляліся на акупаваныя землі Украіны не ваяваць са зброяй у руках, а ўсяго толькі "везлі гуманітарную дапамогу". Але дакументы, здабытыя ўкраінскімі спецслужбамі, а таксама некаторыя допісы наймітаў у сацыяльных сетках сведчаць аб тым, што яны менавіта ваявалі і іх знаходжанне ў спісах "Міратворца" праверанае і абсалютна невыпадковае.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Не ў турме, але баяцца (+ відэа)

Свежы рэпартаж "Донбасс. Реалии", у тым ліку пра візіт у Оршу да прарасейскага баевіка.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение