Грамадскі "Цэнтар новых ідэй" вызначыў рэйтынг 15 найбуйнейшых гарадоў краіны. Група даследчыкаў пад кіраўніцтвам Рыгора Астапені (літаральна на днях ён мусіць абараніць доктарскую дысертацыю ў Варшаве) прааналізавалася стан гарадоў па 9 крытэрах аб'яднаных у тры групы: дэмаграфічная ўстойлівасць, стан эканомікі і якасць жыцця. За аснову былі ўзятыя заходнія методыкі вызначэння гарадскіх рэйтынгаў, якія не значна былі адаптаваныя да беларускіх асаблівасцяў статыстыкі.
У агульным рэйтынгу Орша заняла апошняе месца са 110 баламі. На першым месцы Мінск з 736 баламі. Бліжэйшы да Оршы аказаўся Бабруйск - 14 месца з 114 баламі. Як атрымаліся такія вынікі? Паглядзім рэйтынг падрабязна.
У групе паказчыкаў "Дэмаграфічная ўстойлівасць" улічвалаўся натуральны прырост насельніцтва і прадукцыйны ўзрост жыхароў горада. Па натуральным прыросце Орша з 0 балаў на апошнім месцы. Бліжэйшыя гарады - Барысаў з 21 балам і Наваполацк з 22 баламі. Што і не дзіўна, паводле статыстыкі Орша адзіны 100-тысячнік краіны які змяньшаецца, а не расце. Паводле прадукцыйнага ўзросту насельніцтва Орша таксама на апошнім месцы з 0 балаў. Бліжэйшы Барысаў з 16 баламі і Бабруйск з 21 балам.
Наступная група крытэраў - стан эканомікі. Паводле велічыні заробкаў Орша таксама на апошнім месцы з нулём балаў, як і Ліда. Вышэй Пінск з 1 балам і Бабруйск з 8 баламі. Па паказчыку "мясцовыя бюджэты" Орша, нарэшце, не на апошнім месцы, але ўнізе табліцы - на 12 месцы з 31 балам. Ніжэй Баранавічы (24 балы), Бабруйск (4) і Пінск (0). Вышэй Гомель (38 балаў) і Магілёў з 40 баламі. Па ўзроўні безпрацоўя Орша таксама на апошнім месцы з 0 балаў, але разам з Оршай ноль балаў атрымалі: Наваполацк, Ліда, Баранавічы, Бабруйск і Пінск. Вышэй Гомель, Магілёў, Барысаў, Мазыр, Віцебск, Салігорск і Брэст - усе па 17 балаў. І па паказчыку "Інвестыцыі ў асноўны капітал" Орша таксама ўнізе табліцы разам з Пінскам - у абодвух гарадоў па нулю балаў.
Застаецца апошняя група крытэраў - якасць жыцця. Па колькасці жыхароў на колькасць насельніцтва Орша і тут аказваецца на апошнім месцы, на гэты раз разам з Барысавым. А па колькасці злачынстваў (чым меньш злачынстваў - тым лепш) Орша з 79 баламі абагнала, нават, Мінск і заняла 9 месца. Але наступны крытэр - колькасць студэнтаў Орша зноў займае апошняе месца разам з яшчэ 4 гарадамі ў якіх няма сваіх вышэйшых навульных устаноў.
Цалкам азнаёміцца з рэйтынга можна тут.