15-га кастрычніка ў Оршы знайшлі фальшыўку — падробленую купюру наміналам у 1 тысячу рублёў Цэнтрабанку РФ. Варта адзначыць, што апошнім часам фальшываманетніцкая актыўнасць у нашым горадзе ўпала, міліцыя рэдка паведамляе пра затрыманні людзей з фальшывымі купюрамі на руках.
А вось 17-га кастрычніка адбылося тое, што для Аршаншчыны, на жаль, не такая рэдкасць. Да міліцыянтаў звярнуўся 23-гадовы кіроўца, які паведаміў, што ў ягонай лазні разбілі аконнае шкло і скралі бензапілу. Агульная матэрыяльная сума шкоды складае 1000 рублёў.
На наступны дзень раніцай у 7:55 у міліцыю прыйшла беспрацоўная 1991 году нараджэння і заявіла, што з 8 гадзін 14-га кастрычніка па 18:30 15-га кастрычніка нехта прабраўся ў яе аўтамабіль "Опель-Вектра" і скраў 4 дэкаратыўныя накладкі і 2 заглушкі парогаў. Пачата крымінальная справа па частцы 1 артыкулу 205 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, як і ў папярэднім выпадку з крадзяжом з лазні.