Адразу дзве значныя змены прыйшлі ў Аршанскую міліцыю. Цяпер у Оршы няма аддзела унутраных справаў. Замест аддзела статус нашай мясцовай міліцыі падняўся да ўпраўлення ўнутраных спраў. Фактычна гэта мала на што паўплывае.
А вось кадравыя змены могуць паўплываць і на служачых міліцыянтаў і на ўсіх аршанцаў. Падпалкоўніка Дзмітрыя Бялкоўскага, які быў прызначаны начальнікам аршанскай міліцыі ў пачатку года і, знялі з кіраўніцтва. На яго месца цяпер прызначаны палкоўнік Сяргей Барвянкоў. Відавочна, што змена начальніка пацягне за сабой і іншыя кадравыя змены. Так, на сайце выканкаму з чатырох кіраўнікоў міліцыі (начальнік, першы намеснік, намеснік па грамадскай бяспецы і намеснік па ідэалогіі) толькі на двух пасадах напісаныя канкрэтныя прозвішчы: начальнік Барвянкоў і намеснік па ідэалогіі Вячаслаў Паўлаў. Прозвішчы двух другіх намеснікаў адсутнічаюць.