Пасля таго як Лукашэнка абвесціў, што Орша будзе на вайсковым становішчы ў Оршу пацягнуліся не толькі чыноўнікі розных рангаў, але і супрацоўнікі праваахоўных органаў. Вуліцы патрулюе АМАП, дарогі "Стрела" і ўсё гэта будзе працягвацца, прынамсі, да Новага году. За гэты час, па нашай інфармацыі, колькасць затрыманых, адпаведна, колькасць штрафаў накладзеных на жыхароў Оршы значна вырасла. Канешне, большасці людзей гэта не падабаецца, але ёсць у такой увазе і некаторыя плюсы.
Так, абласное ДАІ паведамляе пра спецыяльнае мерапрыемства "Фільтр", якое арганізавала дарожная міліцыя на вуліцы Магілёўскай 22 кастрычніка. Супрацоўнікі міліцыі на працягу двух гадзін (з 6-30 да 9-00) раніцы з асаблівай увагай адсочвалі ўчастак Магілёўскай ад скрыжавання з Салянікава і Гомельскай. І, як паведамляе ДАІ, фільтравалі гэты ўчастак не дарэмна. За 2 з паловай гадзіны тут выяўлена 53 парушэння правілаў дарожнага руху. Хаця гэта была ранняя раніца, 3 кіроўцы, якіх спынілі, былі ўжо ў стане алкагольная ап'янення. А яшчэ 2 кіроўцы не мелі правоў.