Здарэнне, паводле інфармацыі, якую атрымаў сайт ад відавочцаў, адбылося ў 14:45 на пешаходным пераходзе перад уездам на мост, які вядзе ў мікрараён. Ці жывы мужчына пакуль невядома. Наогул, пакуль маем вельмі мала інфармацыі пра здарэнне, частку публікаваць не будзем да яе хаця б частковага пацверджання.
Таксама стала вядома і пра дарожна-транспартнае здарэнне на вуліцы Воз-ан-Влен. Інфармацыя па абодвух выпадках высвятляецца і ўдакладняецца нашай рэдакцыяй. Сачыце за інфармацыяй на нашым сайце.