15:00

+9

6 м/с

992 гПа

18:00

+8

4 м/с

994 гПа

21:00

+8

4 м/с

996 гПа

00:00

+8

2 м/с

997 гПа

03:00

+7

4 м/с

997 гПа

Орша, Здарэнні

Цыбуля без падаткаў

27.10.2018 17:20

3159 праглядаў, 0 каментароў

Два камерсанты з Оршы прадавалі цыбулю, бульбу і іншую гародніну і садавіну ў Расею, а падаткаў не плацілі.

Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю выявіла, што індывідуальны прадпрымальнік з Оршы, які гандляваў у Расеі беларускай сельскагаспадарчай прадукцыяй, некалькі гадоў не вяртаў у краіну валютную выручку і ўхіляўся ад падаткаў. Праверка ўстанавіла, што аршанскі бізнесовец у 2013-2017 гадах вывозіў у РФ зерне, бульбу, цыбулю, яблыкі, вырабленыя беларускімі сельгаспрадпрыемствамі, і прадаваў гэтую прадукцыю суб'ектам гаспадарання, якія гандлююць на рынках Масквы і іншых буйных гарадоў. Пры гэтым выручка ў расейскіх рублях ад экспарту тавараў на разліковы рахунак індывідуальнага прадпрымальніка не залічваліся, у выніку незварот валюты склаў каля 400 тысяч рублёў у эквіваленце, пішуць ННВ. Акрамя таго, індывідуальны прадпрымальнік не заплацiў ў бюджэт падатак на даданую вартасць на суму больш за 27 000 рублёў.

Па выніках праверачных і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у дачыненні да камерсанта распачалі крымінальныя справы па артыкуле 225 (невяртаньне з-за мяжы валюты) і частцы 1 артыкула 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў) КК. Таксама пад крымінальную справу трапіў кампаньён прадпрымальніка - у дачыненні да гэтага жыхара Оршы, які аказваў садзейнічанне земляку, распачаты крымінальны пераслед, пра гэта паведамілі ў прэс-службе КДК.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Цыбуля без падаткаў

Два камерсанты з Оршы прадавалі цыбулю, бульбу і іншую гародніну і садавіну ў Расею, а падаткаў не плацілі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение