Віцебская вобласць — лідэр па колькасці доўгажыхароў у Беларусі, адзначаюць у Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. Tut.by пацікавіўся, дзе ў рэгіёне больш за ўсё людзей старэйшых за 100 гадоў. На Віцебшчыне жывуць 62 чалавекі, якія нарадзіліся да 1918 года. Гэта 56 жанчын і 6 мужчын. Такія дадзеныя на канец верасня 2018 года прадаставілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама.
Больш за ўсё доўгажыхароў — не ў сельскай мясцовасці, а ў буйных гарадах. Абсалютны лідар па колькасці людзей, старэйшых за 100 гадоў — Віцебск (13 чалавек), затым Орша (7) і Полацк (5). У сельскай мясцовасці больш за ўсё старажылаў на захадзе вобласці: у Глыбоцкім раёне — 5 чалавек, у Пастаўскім — 4, у Браслаўскім і Верхнядзвінскім — па 3. Стагоддзе таксама адсвяткавалі па 4 жыхары Полацкага і Віцебскага раёнаў, якія размешчаны ў цэнтры і на ўсходзе рэгіёну. Самая старэйшая жыхарка вобласці — 107-гадовая Юзэфа Сідараўна Паўлавіч з вёскі Сянькова Верхнядзвінскага раёна. У цэлым у Беларусі амаль 450 чалавек старэйшых за 100 гадоў.