21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

09:00

-2

5 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Хто былі гэтыя людзі? (фота)

28.10.2018 19:19

3183 прагляду, 0 каментароў

У Оршы распавялі пра людзей якіх расстрэльвалі ў часы сталінскіх рэпрэсій

Спіс растраляных, які аналізаваў і прэзентаваў 26 кастрычніка ў Оршы Ігар Станкевіч, мае доўгую гісторыю. У канцы 1980-х, калі стала вядомая праўда пра Курапаты ды іншыя месцы растрэлаў, калі тэма сталінскіх рэпрэсій стала актуальная ў грамадстве, у кабінетах чыноўнікаў ужо рызтаваліся да таго каб цалкам раскрыць спісы ахвяраў паводле дадзеных КДБ. Тады і з'явіўся гэты спіс, які і пачаў хадзіць з кабінета ў кабінет. Частка спіса - тады патрапіла ў рукі даследчыка Ігара Кузьняцова, а ён у сваю чаргу перадаў яго ў міжнародную арганізацыю "Мемарыял". Поўны спіс так і не з'явіўся ў публічнай прасторы і сёння даследчыкі маюць толькі гэты спіс, які па меркаванні Кузьняцова ў некалькі разоў меньшы за рэальную колькасць растраляных.

У гэтым годзе спісам зацікавіўся ўраджэнец Оршы Ігар Станкевіч, які выдзеліў з яго 1754 чалавекі растраляных у Оршы і прааналізаваў што ж гэта былі за людзі. Яшчэ пад час аналізу спіса ўжо раскрываліся цікавосткі. Напрыклад стаў вядомы лёс ксяндза з Украіны, які некалькі разоў арыштоўваўся, а потым яго сляды згубіліся. Ён аказаўся ў гэтым самым спісе - так стала вядома, што ён быў таксама растраляны.

Дык хто ж былі тыя растраляныя людзі? Пераважная большасць з іх мужчыны. Арыштоўвалі іх часцей за ўсё за шпіянаж на карысць Польшы ды іншых краінаў, а таксама за контррэвалюцыйную дзейнасць. Хаця большасць з растраляных - малапісьменныя людзі. БОльшасць растраляных, канешне, беларусы, але ў Оршы палегла і шмат людзей іншых нацыянальнасцяў. Так, 29% з растраляных - гэта палякі. Адкуль такая колькасць палякаў у Оршы? Гэта людзі, якіх прывозілі з заходняй частцы БССР (у той час калі Беларусь была падзелена паміж Польшай і СССР). Таму акрамя палякаў тут ёсць і літоўцы (12 чалавек) і латышы. Канкрэтна аршанцаў паводле спіса растралялі ў Оршы 177 чалавек - на месцы звычайна не растрэльвалі, а перавозілі ў іншыя гарады. Так, з Сянно тут палегла 175 чалавек, з Лепеля 171, 140 з Заслаўя, 104 з Барысава і г.д.

На днях мы апублікуем поўную прэзентацыю аналіза "адкрытага спіса".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хто былі гэтыя людзі? (фота)

У Оршы распавялі пра людзей якіх расстрэльвалі ў часы сталінскіх рэпрэсій

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение