15:00

+9

6 м/с

992 гПа

18:00

+8

4 м/с

994 гПа

21:00

+8

4 м/с

996 гПа

00:00

+8

2 м/с

997 гПа

03:00

+7

4 м/с

997 гПа

Орша, Грамадства

Баевік зрабіў новы пашпарт (+ фота)

30.10.2018 15:15

4950 праглядаў, 11 каментароў

Аршанец, які ваяваў за Расею ва Украіне і Сірыі, бесперашкодна вяртаўся ў Беларусь, яго маці працуе ў Дэпартаменце аховы МУС.

Наш сайт раней ужо распавядаў пра Аляксандра Ступніцкага, які ваяваў за прарасейскіх сепаратыстаў на Данбасе і за расейскія сілы ў Сірыі. Усталявана яго прыналежнасць да прыватнай вайсковай кампаніі "Вагнера". Як высветлілі журналісты "Белсата", Ступніцкі прыязджаў у Беларусь улетку, дзе жыў у кватэры са сваёй жонкай, з якой пазнаёміўся ў Данецку. Менавіта ў Оршы ў пары яшчэ ў 2015-м годзе нарадзілася дзіця.

Новы беларускі пашпарт у кастрычніку 2016 года выдалі і Аляксандру Ступніцкаму, які на той момант ужо паспеў паваяваць на Данбасе і ў Сірыі, атрымаць баявое раненне і дзяржаўную ўзнагароду РФ. Крыніца перадала belsat.eu копію ягонага пашпарту, дзе пазначана дата выдачы – 27 кастрычніка 2016 года.

Паводле крыніцы, якая пажадала захаваць ананімнасць, 2 сакавіка 2016-га Ступніцкі атрымаў раненне ў Сірыі, у раёне Пальміры. Пазней разам з баевікамі ПВК Вагнэра- грамадзянамі Расеі беларус атрымаў «Ордэн мужнасці» з фармулёўкай «за ўдзел у аператыўна-разведвальных і адмысловых мерапрыемствах у раёне Пальміры».

Пра жыццё 29-гадовага аршанца Ступніцкага да вайны на Данбасе вядома няшмат. У адкрытых крыніцах няма звестак пра ягонае месца вучобы і працы, невядома, дзе ён праходзіў тэрміновую службу. Ягоная маці Марыя, паводле словаў сваякоў, працуе ў мясцовым аддзеле Дэпартаменту аховы Міністэрства ўнутраных справаў. Суседзі сцвярджаюць, што і Аляксандр «працаваў у ахове». Нельга выключаць, што гаворка вядзецца менавіта пра гэтае падраздзяленне МУС. Мы патэлефанавалі ў аддзел, дзе адразу два чалавекі пацвердзілі нам, што Марыя Ступніцкая сапраўды там працуе – «дзяжурнай на пульце».

На трэніравальную базу «Вагнэра» у Краснадарскім краі Ступніцкі, імаверна, патрапіў у 2014 годзе, адтуль накіраваўся ў сваю першую «камандзіроўку» на Данбас. У Данецку ён сустрэў будучую жонку Анастасію. З акаунту дзяўчыны ў сацыяльных сетках вынікае, што неўзабаве пасля вяселля пара перабралася ў Воршу, у іх нарадзілася дзіця. Пры гэтым перыядычна Анастасія бывала ў Менску. Пасля нашых спробаў звязацца праз сацсеткі, яна закрыла або выдаліла ўсе акаунты. Блізкі сябар сям’і, які прасіў не згадваць ягонае імя, распавёў:

«Вярнуліся яны даўно, недзе гады тры прайшло. Наста дзіця нараджала тут у 2015-м годзе, у мясцовай радзільні, дакументы ёй зрабілі».

На сайце «Міратворац» апублікаваныя некаторыя адрасы баевікоў ПВК, ёсць сярод іх і адрас прапіскі Ступніцкага ў Воршы. Журналісты belsat.eu накіраваліся на 1-ю Маладзёжную вуліцу ў мікрараёне Кірпічны. Па дамафоне ў самой кватэры ніхто не адказаў, але нам удалося пагаварыць з суседкай, якая распавяла, што Ступніцкія жылі тут да ліпеня.

«А потым з’ехалі ў адпачынак у Крым, падаецца. І вось ужо некалькі месяцаў іх няма».

Тое ж самае пацвярджае яшчэ адна суседка па лесвічнай клетцы. Паводле яе, Ступніцкіх можна было часта пабачыць у двары з дзіцём, а «летам яны раптам кудысьці зніклі».

Напрыканцы ліпеня СБУ апублікавала справаздачу, дзе сярод іншага былі названыя імёны беларусаў з ПВК Вагнэра. У гэты ж час Ступніцкія пакідаюць Беларусь пасля амаль трох гадоў жыцця ў Воршы. Анастасія посціць фота з геалакацыяй у Крыме, пазней з’яўляюцца яе фота з Данецку. Аляксандра на новых здымках няма. Карэспандэнты "Белсата" звязаліся з цёткай Ступніцкага Дар’яй, якая пацвердзіла, што ён жыў у Беларусі і цяпер з’ехаў.

«Дзеці паехалі пагуляць па Расеі, пакуль маладыя. Канешне, яны збіраюцца вяртацца ў Воршу, калі – цяжка сказаць»

Гаварыць пра ўдзел сваяка ў вайне на Данбасе жанчына гаварыць катэгарычна адмаўляецца і пачынае хвалявацца, кідае слухаўку. Марыя Ступніцкая, не адказала на нашае тэлефанаванне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Баевік зрабіў новы пашпарт (+ фота)

Аршанец, які ваяваў за Расею ва Украіне і Сірыі, бесперашкодна вяртаўся ў Беларусь, яго маці працуе ў Дэпартаменце аховы МУС.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение