У рэгіёне працягваюцца кадравыя змены як у выканкаме, так і на прадпрыемствах. Пра чарговае прызначэнне паведамілі дзяржаўныя СМІ. На гэты раз гаворка ідзе пра Аршанскі мясакамбінат.
Новым дырэктарам прадпрыемства стаў Мацкевіч Мікалай Валянцінавіч, які некаторы час выконваў абавязкі дырэктара прадпрыемства.
Мікалай Мацкевіч родам з сельскай мясцовасці, скончыў Горацкую акадэмію і працаваў кіраўніком сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на поўначы Магілёўскай вобласці (у Дрыбінскім і Мсціслаўскім раёнах). За працу ў сельскай гаспадарцы ўзнагароджваўся, але атрымліваў і адміністратыўныя спагнанні, хаця сёння, напэўна, няма аніводнага кіраўніка прадпрыемстваў, якія хоць раз не атрымліваў бы штраф за сваю работу.