Насамрэч, тое, што частку свайго заробку работнікі мясакамбінату атрымліваюць праз сетку фірмовага гандлю для аршанцаў не навіна. Такая практыка (хаця і не рэгулярна) існуе ўжо некалькі год, калі не дзесяцігоддзяў. Частку заробку аддаюць "на рукі", а на частку работнікі атрымліваюць права закупіцца ў крамах, праўда, у крамах "Оріс".
Аршанцы пра гэта ведалі даўно, але ўпершыню пра гэта напісаў партал tut.by, спасылаючыся на словы адной з супрацоўніцаў АМКК, якая не пажадала называць сябе. Жанчына паскардзілася журналістам, што такая практыка кранае толькі шэраговых работнікаў - начальства атрымлівае свой заробак грашыма. А яшчэ яе не задавальненне выклікае тое, што ў "Оріс" некаторыя тавары ў сетцы даражэй чым у іншых крамах.
Навіна, якая і не надта новая, выклікала хвалю каментароў на tut.by і ў сацыяльных сетках. Некаторыя гавораць, што гэта, сапраўды, не навіна і такое практыкуецца на многіх прадпрыемствах. Нехта гаворыць, што гэта не такі і кепскі варыянт. А нехта задае рытарычныя пытанні, кшталту, а што маглі б даваць на смеццеперепрацоўчых заводах ці на асінізатарскіх станцыях. Цалкам прачытаць артыкул і каментары да яго можна тут.