Штогод на восенькія Дзяды ў Оршы неабыкавыя людзі збіраюцца каля помніка на Кабыляцкай гары, каб ушанаваць палеглых у страшныя часы сталінскіх рэпрэсій. Гэтая традыцыя пайшла з канца 1980-х гадоў, калі адкрылася праўда пра тыя рэпрэсіі.
У гэтым годзе Дзмітраўскія Дзяды прыпадаюць на суботу 3 лістапада. На Кабыляках у гэты раз людзі збяруцца а 13 гадзіне дня. З сабой варта мець кветкі і свечы.