Традыцыйна на Дзяды жыхары беларусы шануюць памяць памерлых продкаў. Збіраюцца людзі і ў Кабыляках. Каля каменя-помніка ў памяць ахвяр масавых сталінскіх рэпрэсій сабраліся людзі, каб выступіць з вершамі, прамовамі і проста пакласці кветкі ў памяць бязвінна забітых камуністычным рэжымам. У гэты раз да каменя прыйшоў і праваслаўны святар. Айцец Дзмітры з задняпроўскай драўлянай царквы адслужыў паніхіду і заклікаў памятаць палеглых. Таксама айцец Дзмітры спытаў у краязнаўцаў, якія прысутнічалі на ўшанаванні, пра расстраляных пад Оршай праваслаўных святароў.
Штогод усё больш людзей даведваюцца пра масавыя рэпрэсіі, якія чыніў сталінскі рэжым у СССР над звычайнымі людзьмі. Пад Оршай мінімум два месцы падобных расстрэлаў — на Магілёўскай шашы каля вёскі Панізоўе (зараз — Паддубцы) і ў Кабыляках.
Верш чытае паэтка Яўгенія Казлова (увага — на відэа слабы гук).