03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

15:00

-0

5 м/с

982 гПа

Орша, Грамадства

Даказалі невінаватасць

05.11.2018 09:52

3976 праглядаў, 1 каментар

Кампанія аршанцаў змагла ў судзе даказаць сваю невінаватасць, але кампенсацыю так і не атрымалі

Паводле сайта Naviny.by, здарэнне пра якое пойдзе гаворка адбылося яшчэ 20 чэрвеня 2017 года. Дзве сямейныя пары (адны ўжо была жанатыя, другія ў гэты дзень заручылася) супольна адзначылі заручыны і рыхтаваліся праз тры дні пабрацца шлюбам. За супольным сталом былі і дзеці, таму алкаголем ніхто не злоўжываў. Калі прыйшоў час ехаць дамоў, то выклікалі таксі. Але Вольга (будучая жонка) вырашыла пайсці ў банкамат, каб зняць наяўныя грошы. Астатнія чакалі ў машыне. Каля банкамату да Вольгі падыйшоў міліцыянт, стала зразумела, што нешта не так. Двое мужчынаў, якія чакалі ў машыне выйшлі, каб пацікавіцца ў чым справа. Замест высвятлення абставінаў падыйшоўшыя да кампаніі яшчэ некалькі міліцыянтаў пачалі затрымліваў удзельнікаў кампаніі. Як гаворыць Марыя, якая засталася чакаць астатніх у таксі "Было зверскае затрыманне". Мужчынам пырскнулі з газавых балончыкаў у вочы, апранулі кайданкі. Жаніх з нявестай ноч правялі ў выцвярэзніку. На наступны дзень у судзе міліцыянты тлумачылі: жанчына была п'яная, пры хадзьбе хісталася, а пры затрыманні размахвала рукамі і нагамі, царапалася. Падобнае казалі і пра хлопцаў: яны выказвалі абразы, махалі рукамі, хапаліся за форму, спрабавалі ўчыніць бойку, білі нагамі па службовым аўтамабілі. Пры гэтым (якая выпадковасць!) відэарэгістратар на форме ў міліцыянтаў не быў уключаны. Суд, канешне, стаў на бок міліцыянтаў. Трое удзельнікаў інцыдэнту па рашэнні суда атрымалі штрафы, жанчына якая засталася ў машыне з дзецьмі атрымала дадатковы пратакол зха парушэнне ПДР, па меркаванні міліцыянтаў, яна хадзіла па дарозе.

Маладыя людзі не сталі мірыцца з несправядлівасцю ў дачыненні да сябе і падалі ў абласны суд касацыйную скрагу. А вось абласны суд (таксама рэдкая з'ява) адмяніў рашэнне суда Аршанскага раёна і адправіў справу на новы разгляд, а штрафы адмяніў. У канцы верасня адбыўся новы разгляд на якім (калі ў міліцыянтаў відэарэгістратар не працаваў) былі прагледжаны запісы камераў назірання банка. І аказалася, што аніводнае абвінавачанне з боку міліцыянтаў не падцверджваецца відэа запісамі. Адзіны выпадак, які крыху блізкі да таго што казалі міліцыянты - гэта тое, што Вольга сапраўды пахіснулася каля банкамату, але гэта - як яна сама патлумачыла - звязана рамонтам тратуара, а не алкаголем.

У сувязі з недаказанасцю, суд адмяніў сваё рашэнне і спыніў адміністратыўную справу. Справа за парушэнне ПДР таксама была спынена.

На гэтым справа зусім, праўда, не спынілася. Аказаўшыеся не вінаватымі, а пацярпелымі, удзельнікі інцыдэнту вырашылі дамагацца кампенсацыі. Усё ж такі, фізічная сіола з боку міліцыянтаў, выкарыстаны газавы балончык і ноч праведзеная ў камеры - гэта ўсё далёка не прыемныя рэчы. Але іск па поваду кампенсацыі (пацярпелыя прасілі 20.000 рублёў) суд не падтрымаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Даказалі невінаватасць

Кампанія аршанцаў змагла ў судзе даказаць сваю невінаватасць, але кампенсацыю так і не атрымалі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение