"Орша" 4-га траўня прыме на сваім полі мінскі клуб СКВІЧ, з якім не гуляла з 2007 года. Мінчукі некалькі гадоў гулялі ў 1-й лізе і нават два сезоны былі блізкія да выхаду ў вышэйшую лігу, аднак туды так і не трапілі. Зрэшты, раней яны належалі да эліты беларускага футболу, праўда, пад назвай "Лакаматыў". У мінулым сезоне "чырвона-белыя" вылецелі з 1-й лігі ў 2-ю.
Гульня "Орша" - СКВІЧ адбудзецца 4 траўня на Гарадскім стадыёне, пачатак а 16-й гадзіне.