Па-сутнасці, рашэнне пра тое, што Аршанскі авіярамонтны завод стане дзяржаўным было прынята яшчэ ў першай палове году. Як паведамляе партал tut.by, 6 лістапада прайшоў па-за чарговы сход акцыянераў, які фармальна зацвердзіў перадачу акцыяў прадпрыемства прадпрыемтсву "Белспецзнештэхніка".
Гэтае дзяржаўнае прадпрыемства займаецца экспартам зброі па ўсім свеце. Першапачаткова фірма прадавала зброю, якая засталася ад войска СССР, але цяпер распрацоўвае і свае мадэлі ды прадае іх.