18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Здарэнні

Крадзеж у гульнявым клубе

08.11.2018 14:50

3036 праглядаў, 0 каментароў

25-гадовую аршанку абакралі ўвечары ў гульнявым клубе.

Крадзеж здарыўся яшчэ 6-га лістапада, але Аршанскі РУУС толькі цяпер пацвердзіў здарэнне. 25-гадовая непрацуючая аршанка звярнулася ў міліцыю ноччу, яна паведаміла, што ў перыяд з 21 гадзіны 30 хвілін да 22 гадзін 50 хвілін яе мабільны тэлефон быў пакінуты без нагляду ў гульнявым клубе. Гэтым скарыстаўся хтосьці з наведвальнікаў і скраў яго. Кошт скрадзенага тэлефона 425 рублёў. Высветлілася, што скралі мабільнік два заўсёднікі гульнявога клуба 1982 і 1983 гадоў нараджэння.

Прыкметы гэтых гульцоў-злодзеяў былі перададзеныя ўсім патрульным нарадам. Праз некалькі хвілінаў супрацоўнікі патрульна-паставой службы Аршанскага РУУС затрымалі падазраваных. У аднаго з іх і быў выяўлены тэлефон, які зламыснікі ўжо паспелі выключыць. Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 205 КК Рэспублікі Беларусь.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Крадзеж у гульнявым клубе

25-гадовую аршанку абакралі ўвечары ў гульнявым клубе.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение