Бард Андрэй Мельнікаў, якога не пусцілі на стадыён з гітарай на адкрыцці футбольнага сезону ў Оршы, адзначыў, што фанаты "сіня-белых" не зрабілі нічога, каб абараніць яго. Са словаў Мельнікава выходзіць, што ён прыехаў у Оршу па запрашэнні саміх жа фанатаў. На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы facebook Мельнікаў напісаў:
"А мне дык зусім не падабаецца. Аршанскі мент не прапускае мяне на стадыён, прыемна адчуваючы ўладу гэта рабіць па сваім хаценні (інтанацыя сведчыць), іншым аршафанам гэта фіялетава. А можна ж было і трохі павесяліцца, пахадзіць, паскандаваць штось у салідарнасць ды ў падзяку за песню. Па запрашэнні ж у Воршу ехаў. А так - суцэльная дабрачыннасць з нямоглым з запрашальнага боку працягам."