Супрацоўнікі Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях затрымалі фуры з карантыннай прадукцыяй на тэрыторыі Смаленшчыны. 4 лістапада партыя сыру, на якім знайшлі разарваныя маркіровачных этыкеткі, што не адпавядалі суправаджальным дакументам. Па рахунку-фактуры фура павінна была перавозіць харчовы жэлацін. Аднак замест яго апынуўся сыр.
Па словах кіроўцы грузавіка, прадукцыю пагрузілі ў горадзе Орша. 5 лістапада супрацоўнікі гэтай жа службы затрымалі больш за 19 тон таматаў паходжання Марока. Экспертыза паказала, што ўся прадукцыя заражаная паўднёваамерыканскай моллю.
— Затрыманы заражаны груз вярнулі назад, - паведамілі smoldaily.ru ў прэс-службе Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях.
У красавіку сыр з Оршы апошні раз мільгаў у навінах. У расейскім Варонежы ў прадукцыі Аршанскага сырзавода выявілі тлушчы нежывёльнага паходжання.