Франак Вячорка вядомы як грамадскі дзяяч, папулярызатар беларускай культуры. У апошнія некалькі год ён актыўна займаецца работай у сацыяльных сетках, меў дачыненне да самых паспяховых праэктаў у сац.сетках. Каб распавесці пра свой досвед і даць карысныя парады зацікаўленым ён наведае Оршу з лекцыяй "Як выжыць у сацыяльных сетках".
Распачнецца лекцыя а 18-00 па адрасе: вул. Камсамольская, д. 16, кв. 4. Уваход вольны.