Многія аршанцы ўжо ведалі, што на тэрыторыі былой вайсковай часткі каля Вусця ўжо больш за год вядуцца работы па стварэнні завода зброі. Але рабілася гэта ўсё ў ціхую, без агласкі. Таму нараджала розныя чуткі пра тое, што ж гэты завод будзе вырабляць.
Цяпер інфармацыя пра стварэнне завода падцвердзіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" кіраўнік Дзяржкамваенпрома Раман Галаўчэнка. Па яго словах на новым заводзе будуць вырабляцца патроны для стралковай зброі, а потым і зборка зброі.
На відэа словы пра будучы аршанскі завод пачынаюцца з 21 хвіліны.