Такім чынам расейцы да гэтае пары выпраўляюць сітуацыю пасля атручвання рыбы ў Дняпры ў 2016 годзе. Раней у Днепр у раёне Смаленска ўжо выпускалася вялікая колькасць рыбы. На гэты раз федэральная агенцыя па рыбалоўству Расіі выпусцла ў раку 3.500 маладой сцерлядзі. Агулам у Днепр плануецца выпусціць акрамя іншай рыбы, 32 тысячы галоў сцерлядзі, што дазволіць аднавіць прамысловы лоў гэтай рыбы ў рацэ.
І хаця, відавочна, што рыба даплыве і да Оршы, нашым рыбакам пакуль парадвацца рэдкай рыбкай не давядзецца - у Беларусі сцерлядзь занесена ў чырвоную кнігу.
Фота сайта Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і рассліннага свету пры прэзідэнце