00:00

-0

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Гагарын перадаваў падарунак для аршанкі

22.11.2018 15:55

3559 праглядаў, 14 каментароў

Аршанская гісторыя з жыцця першага ў свеце касманаўта Юрыя Гагарына (+ відэа).

Першы ў свеце касманаўт Юрый Гагарын у свой час натхніўся перакладам верша Янкі Купалы "Хлопчык і лётчык" на расейскую мову. Гэта згадвала ягоная маці, якая ў свой час прыязджала ў Менск і наведвала музей беларускага песняра ў беларускай сталіцы. У музеі захаваўся і подпіс маці першага ў свеце касманаўта. Радзімай Юрыя Гагарына быў горад Гжацк Смаленскай вобласці, які затым быў перайменаваны ў Гагарын у гонар славутага земляка. Ён знаходзіцца зусім блізка ад Беларусі. Аднойчы ў размове са славутым беларускім паэтам Генадзем Бураўкіным Юрый Гагарын сказаў, што, магчыма, у яго ёсць беларускія карані, але дакладнай інфармацыі пра беларускае адгалінаванне роду Гагарыных усё ж няма.

Таксама з беларусаў з Юрыем Гагарыным сустракаўся дзеяч камсамольскага руху 60-х у Паставах, першы сакратар мясцовага ВЛКСМ, а затым дзеяч камуністычнай партыі Іосіф Навумчык. У перадачы "Кожны з нас" на тэлеканале "Белсат" ён згадаў, што ўпершыню ўбачыў касманаўта 16 красавіка 1962 года ў Маскве, дзе тады праходзіў 14-ты З'езд ВЛКСМ. Тады разам з Германам Цітовым Гагарына абралі ў прэзідыўм. Сустрэча адбылася ў буфеце гасцініцы "Масква", куды Гагарын проста зайшоў выпіць піва, як ні дзіўна гэта чуць. Навумчык разам з першым сакратаром Аршанскага райкаму камсамола Яфімам Булынам рыхтаваліся да сустрэчы з камсамольскім актывам Масквы.

Убачыўшы Гагарына, Булына і Навумчык вырашылі падсесці за ягоны столік і паразмаўляць з ім. А заадно запрасілі Гагарына на дзень нараджэння першай сакратаркі камітэта камсамолу Аршанскага лёнакамбіната Тамары Ішчанкі, якая таксама знаходзілася ў сталіцы СССР у складзе дэлегацыі Віцебшчыны. 19-га красавіка Гагарын не прыйшоў на яе дзень нараджэння, справаў аказалася зашмат. Аднак ён перадаў праз Юрыя Максімава для аршанкі каштоўны падарунак, прычым Тамара Ішчанка, якой тады спаўнялася 24 гады, прыслала "Белсату" здымак таго падарунка, які яна захоўвае і па сённяшні дзень.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Гагарын перадаваў падарунак для аршанкі

Аршанская гісторыя з жыцця першага ў свеце касманаўта Юрыя Гагарына (+ відэа).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение