13 лістапада работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Аршанскага гаррайаддзела праведзены маніторынг аб'екта будаўніцтва: "Будаўніцтва гандлёвага цэнтра ў горадзе Орша па вуліцы Партызанскай" (генеральны падрадчык - ТАА "БалтикКонстракшн" г.Мінск). У ходзе маніторынгу выяўлена, што на тэрыторыі аб'екта будаўніцтва дапускаецца курэнне па-за ўстаноўленых месцаў, само месца не пазначанае знакам "Месца для палення"; не ажыццяўляецца ўборка тэрыторыі ад гаручага будаўнічага смецця.
Кіраўніку ТАА "БалтикКонстракшн" накіраваныя рэкамендацыі аб ліквідацыі выяўленых у ходзе маніторынгу супрацьпажарных парушэнняў, паведаміў сайт МНС. Таксама ратавальнікі ў чарговы раз не стамляюцца нагадваць, што ў адпаведнасці з артыкулам 17 Закона РБ "Аб пажарнай бяспецы" кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у сваіх арганізацыях.
У сакавіку інспекцыя МНС выявіла мноства парушэнняў на ўжо гатовых і працуючых аб'ектах — у "Орша-Сіці", Лядовай арэне і "Цэнтруме".