Пра гэта канадскі спецыяліст заявіў у адным са шматколькасных інтэрв'ю, якія яму даводзіцца даваць журналістам перад чэмпіянатам свету па хакеі ў Менску. У размове з карэспандэнтамі тэлеканала СТВ Глен Хэнлан адзначыў, што грошы не з'яўляюцца пытаннем для беларускага хакея і пры гэтым узгадаў лядовую арэну ў Оршы. Вось фрагмент інтэрв'ю:
- У адным з вашых інтэрв'ю вы сказалі, што вашай мэтай нумар адзін па вяртанні ў Беларусь з'яўляецца вяртанне павагі да беларускага хакея. Вы б не маглі растлумачыць, што вы мелі на ўвазе?
- Вы ведаеце, калі зборная сядзіць на 15 -м месцы ў свеце, то вялікай павагі да яе няма. Павага з'яўляецца тады, калі вы дасягаеце мэты, калі вы маеце магчымасць кваліфікавацца для Алімпійскіх гульняў. Нашай камандзе спатрэбілася амаль тры гады для таго, каб набраць досыць ачкоў у розных сусветных спаборніцтвах для кваліфікацыі на Алімпіяду. Грошы - гэта не праблема тут. У нас ёсць новая арэна ў Оршы, прыгожы новы спартыўны комплекс у Маладзечне.