Да пачатку каляндарнай зімы засталося літаральна пару дзён, а надвор'е ўжо зусім халоднае. Такое ж надвор'е і застанецца да зімы і ў першыя дні зімы. Тэмпература ўжо ў ноч з аўторка на сераду спусцілася да 10 градусаў марозу і працягне падаць. Раніцай у чацьвер сіноптыкі прагназуюць да 13 градусаў холаду і ў ноч з чацьвярга на пятніцу да 11. Днём будзе не значна цяплей - 6-8 градусаў.
У пятніцу днём тэмпература таксама будзе крыху вышэй за мінус 10, а на працягу ўсіх астатніх сутак пойдзе глыбокія мінуса - ніжэй за 10 градусаў па цэльсію.
Першага снежня зіма падцвердзіць свой прыход яшчэ і моцным снегам. Сіноптыкі гавораць пра завіруху і вялікую колькасць ападкаў. Затое на працягу дня стане крыху цяплей. Снег па прагнозах працягнецца ў нядзелю і панядзелак.