Работнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях 27-га лістапада правялі праверку крамы №803. Яна знаходзіцца на завулку Чарнышэўскага, 4. Гэта крама філіяла ТАА "Еўрагандаль" у Віцебску (сетка магазінаў "Еўраопт"). Дырэктар крамы Шыбека Святлана Аляксееўна.
У ходзе праведзенага маніторынгу ўстаноўлена, што на аб'екце выяўлены парушэнні заканадаўства аб пажарнай бяспецы, а менавіта:
дзверы на асноўным і запасным шляхах эвакуацыі не абсталяваны замкамі (заваламі) з магчымасцю іх адчынення без ключа; пад маршам эвакуацыйнай лесвічнай клеткі ажыццяўляецца захоўванне тавараў у гаручых упакоўках; на шляхах эвакуацыі (калідоры), устаноўлены металічныя стэлажы з таварам, якія змяншаюць мінімальную эвакуацыйных шырыню праходу; дапускаецца прылада для самазачынення дзвярэй у раз'яднаным стане, дзверы фіксуюцца ў адкрытым становішчы; парогі ў супрацьдымных дзвярах дэмантаваныя (зрэзаныя); адсутнічае магчымасць выхаду праз незадымляемую лесвічную клетку вонкі (запасны выхад з крамы зачынены на ўнутраны замок, адсутнічае дзвярная ручка, адсутнічае замок, які забяспечвае яго свабоднае адчыненне знутры без ключа).
Дырэктару крамы №803 накіраваны рэкамендацыі аб ліквідацыі выяўленых у ходзе маніторынгу супрацьпажарных парушэнняў. Праверка паказала, што кіраўніком аб'екта ігнаруюцца патрабаванні тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі, не выконваюцца супрацьпажарныя мерапрыемствы з мэтай выключэння ўзнікнення надзвычайных сітуацый на аб'екце.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт.17 Закона РБ "Аб пажарнай бяспецы" кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.