00:00

-1

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Здарэнні

Выкрылі махінацыі

02.12.2018 13:52

3353 прагляду, 8 каментароў

Былога дырэктара ААТ «Оршааграпраммаш» падазраюць у перавышэньні паўнамоцтваў пры заключэнні здзелкі.

Кошт здзелкі, згодна расследавання, была завышана ў 10 разоў, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення ДФР КДК па Віцебскай вобласці Андрэй Лемнеў. Згодна з матэрыяламі справы, экс-дырэктар без эканамічнага абгрунтавання і парушаючы бізнес-план, ў 2016 годзе заключыў дамову на выкананне доследна-канструктарскіх работ для вытворчасці апрысквальнікаў на трактары. Дагавор быў заключаны з прадпрыемствам, якое разам з ААТ «Оршааграпраммаш» уваходзіць у адзін холдынг. Кошт здзелкі склаў амаль 550 тысяч даляраў. Цана, як высветлілі правяраючыя, была завышаная амаль у 10 разоў. Ужо на момант здзелкі уся дакументацыя была гатовая, ацэньвалася ў 46 тысяч даляраў і прадавалася.

«Пастаўшчык прадукцыі ў мэтах утойвання шматразовага завышэння пасярэдніцкай нацэнкі набыў дакументацыю праз сваю афіляваную пасярэдніцкую структуру, якая фактычна набыла дакументацыю за 46 тысяч даляраў, і ў той жа дзень перапрадаў яе ўдзельніку холдынгу за 400 тысяч, які, у сваю чаргу, прадаў яе ААТ "Оршааграпраммаш" за 448 тысяч», - распавёў Андрэй Лемнеў, піша tut.by. Акрамя таго, былы дырэктар ААТ заключыў здзелку аднаасобна, без згоды агульнага сходу акцыянераў. У наступным іншыя работнікі адмовіліся візаваць дагавор.

Дакументацыю так і не выкарысталі для запуску прадукцыі ў серыйную вытворчасць. І хоць гэта было умовай аплаты, у 2018 годзе па загаду былога дырэктара былі пералічаныя каля 100 тысяч долараў. Пасля ўмяшаўся КДК. Дамову скасавалі, дакументацыю вярнулі пасярэдніку. Частка грошай атрымалася вярнуць ААТ. Узбуджаная крымінальная справа па частцы 3 артыкула 426 Крымінальнага кодэкса, за гэта пагражае пакаранне ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Выкрылі махінацыі

Былога дырэктара ААТ «Оршааграпраммаш» падазраюць у перавышэньні паўнамоцтваў пры заключэнні здзелкі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение