Зводка МНС паведамляе пра два пажары, якія адбыліся ў выходныя ў Оршы. Першы з іх адбыўся ў раёне Лясных на вуліцы Самусіка каля 21-40 1 снежня. Тут у прыватным сектары загарэўся дом, які належаў жанчыне 1962 года нараджэння. Калі пасля тушэння пажару людзі змаглі ўвайсці ў тое, што засталося ад дома, то на месцы здарэння быў знойдзены труп мужчыны 1957 года нараджэння. Мужчына быў мужам гаспадыні дома. Прычына пажару пакуль не высветлена.
Другі пажар адбыўся амаль праз 3 гадзіны літаральна за два кіламетры ад месца першага пажару. А 00-36 у пажарную службу паведамілі, што на Старой Усходняй на 1-ым завулку Някрасава загарэлася прыватная лазня. У гэтым выпадку абыйшлося без ахвяраў.