На многіх учатсках дарогаў ад сёняшняга дня ўтворыцца тое, што кіроўцы называюць "каток" - моцны галалёд. Звязана гэта з асаблівасцямі надвор'я - тэмпература паветра становіцца каля нуля і на працягу сута кбудзе хістацца то крыху вышэй тэмпературы замярзання вады, то крыху ніжэй 0 градусаў цэльсія. Гэта значыць, што на дарозе будзе вада, якая будзе рэгулярна замярзаць.
Акрамя таго, сіноптыкі днём прагназуюць дождж. Такое надвор'е ды яшчэ і з мокрымі ападкамі захаваецца да чацьвярга. У чацьвер тэмпературы апусціцца да стабільнага мінуса (ад нуля да 4 мароза) і ападкі будуць выключна ў цвёрдым выглядзе.
У сувязі з такой тэмпературай ДАІ ўжо з раніцы папярэджвае кіроўцаў пра небяспеку.