Праблема галалёду аказалася вельмі нават сур'ёзнай для жыхароў Оршы, і хаця камунальныя службы спрабуюць прадпрымаць меры, бачна, іх аказваецца недастаткова, і таму адбываюцца розныя надзвычайныя выпадкі. Людзі, асабліва сталыя, атрымліваюць сур'ёзныя траўмы.
Як паведамляюць нашы чытачы, непрыемны выпадак адбыўся ў прыватным сектары на вуліцы Бялінскага, жанчына падслізнулася так, што разбіла твар, было шмат крыві і яна некаторы час амаль не магла рухацца.
Яшчэ адзін няшчасны выпадак адбыўся ў раёне "Заходняя" на вуліцы Чырвонагвардзейска. Сталая жанчына так сама падслізнулася на лёдзе у выніку чаго зламала нагу. Пералом быў настолькі сур'ёзны што яе давялося даставіць на хуткай дапамозе ў бальніцу імя Сямашкі і праапераваць.
Ні ў якія зводкі гэтая інфармацыя не трапляе, і цяжка меркаваць, можа быць гэта ўсяго толькі пару выпадкаў, а можа і глабальная праблема ва ўсім горадзе. У сувязі з чым просім нашых чытачоў выказацца ў каментах да дадзенага артыкула. Ці бачылі вы падобныя выпадкі траўмавання людзей? Ці ёсць падобныя гісторыі ў вашым жыцці? Якія вуліцы і раёны горада патрабуюць дадатковай увагі з боку камунальшчыкаў? І ўсё ж такі гэта недапрацоўка камунальных службаў, выпадковасць ці неасцярожнасць людзей?