03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Вынікі-2018. Травень

09.01.2019 07:26

2413 праглядаў, 0 каментароў

Адзіночны пікет "па 500 тут няма", першы ў Оршы тату-салон, — што цікавіла аршанцаў у траўні.

У траўні 2018 года на вуліцы Флёрава нарэшце адкрыўся гандлёвы цэнтр "Шакалад", які доўга рыхтаваўся на гэтым месцы. Новы цэнтр пабудавалі насупраць школы № 20, і інфармацыя пра яго стала самай чытанай на нашым сайце за травень. 29 мая вечарам каля 10 гадзін пад колы аўтамабіля патрапіла 14-гадовая дзяўчынка. Здарэнне адбылося на вуліцы Наватараў. Гэтая навіна таксама выклікала вялікую ўвагу чытачоў. Затым пачнуцца разбіральніцтвы, экспертызы, а вінаваты будзе прыцягнуты да адказнасці, але ўсё гэта будзе пазней.

Абласное упраўленне міліцыі выдала сваю версію падзеяў пры затрыманні 70-гадовага пенсіянера, апублікаваўшы відэа. Але нават пасля яго спрэчкі не згаслі, многія ў каментарах адзначалі, шўто пенсіянер выбачыўся, а міліцыя працягнула свае дзеянні. Але знайшліся і тыя, хто ўбачыў рацыю ў дзеяннях якраз міліцыянтаў.

Каля помніка Леніну 14-га траўня выйшаў тады яшчэ невядомы хлопец з плакатам "по 500 тут нет". 15-хвілінны пікет быў перапынены міліцыянтамі, а потым справай пікетоўшчыка зацікавіўся Следчы камітэт. Смелым хлопцам аказаўся Раман Кузьмянкоў, на якога не падзейнічалі пагрозы міліцыянтаў і вобшук у ягонай кватэры, пасля чаго быў канфіскаваны сістэмны блок кампутара. Ён выходзіў і на другі пікет. У размове з нашым сайтам Раман адзначыў, што ў Оршы стала цяжка знайсці працу па спецыяльнасці, а ўсе вакансіі альбо хутка запаўняліся, або абяцалі вельмі невысокія грошы, пражыць за якія нармальна немагчыма. Некаторыя каментатары параілі Кузьмянкову адпраўляцца на заробкі ў іншую краіну, аднак Раман і людзі, якія сталі на яго абарону, даводзілі ў каментарах, што дзяржава мусіць забяспечыць уласных грамадзян працай па месцах іх жыхарства, не вымушаючы пакідаць родны край.

Таксама ў гэтым месяцы ў Оршы адкрыўся першы ў горадзе прафесійны тату-салон. Прычым адкрыўся ён якраз у "Шакаладзе" на Флёрава, пра які ўжо гаварылася ў дадзеным артыкуле. Акрамя таго, у гэтым месяцы дырэктар ТАА "Брэміна груп" Васіль Дземянцей заявіў пра супрацоўніцтва з Індыяй і хуткае адкрыццё эканамічнай зоны. Тым часам Віцебская вобласць у статыстычных выкладках заняла перадапошняе месца па краіне па зарплатах.

А таксама травень 2018 года прынёс і прыемную навіну са свету спорту. Аршанец Уладзіслаў Саяпін стаў чэмпіёнам Еўропы па самба.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі-2018. Травень

Адзіночны пікет "па 500 тут няма", першы ў Оршы тату-салон, — што цікавіла аршанцаў у траўні.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение