Ужо другі дзень не адчыняецца сайт Аршанскага выканкаму. Пры спробе выйсці на яго з'яўляецца паведамленне ад кампаніі hoster.by, што пры запыце адрасу выканкаму адбылася памылка.
Знешне гэта нагадвае паведамленні, якія з'яўляюцца ў выпадку калі ўладальнік сайту (выканкам) не аплаціў хостынг або даменнае імя. Але, канешне, пра прычыны адключэння сайта пакуль аніякай афіцыйнай інфармацыі няма, тым больш, што і апублікаваць яе цяпер няма дзе.