03:00

-3

5 м/с

1007 гПа

06:00

-3

5 м/с

1006 гПа

09:00

-5

5 м/с

1004 гПа

12:00

-3

6 м/с

1003 гПа

15:00

-3

6 м/с

1002 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Скепсіс №506

09.01.2019 19:38

3541 прагляд, 5 каментароў

Аналітыкі скептычна ацанілі указ прэзідэнта №506

Указ з'явіўся ў навагоднія дні і прадугледжвае для Аршанскага раёну значныя падатковыя ільготы. Акрамя таго, указ зацвярджае праграму "пад'ёму Аршаншчыны з руінаў і попелу", якая некалькі год пісалася і ўсё аніяк не прымалася. Аб'ектыўна ўказ дае для Аршаншчыны вялікія магчымасці для развіцця гаспадаркі. Зразумела тады чаму аршанцы хутчэй пазітыўна ацанілі гэты ўказ. Так, у кароткім інтэрв'ю для радыё "Рацыя" масцовы грамадскі актывіст Ігар Казмерчак выказаў упэўненасць, што указ разняволіць прадпрымальніцкую ініцыятыву ў рэгіёне і адзначыў шэраг іншых плюсаў указу.

Па іншаму ацэньваюць указ на ўзроўні рэспублікі. Тут аналітыкі выказваюць скепсіс. У інтэрв'ю выданню "Салідарнасць" эканаміст Леанід Заіка сказаў, што указ прадугледжвае тое, што рабіў Кітай у 80-я гады - "спецыяльныя эканамічныя зоны". Калі каротка, то Заіка сумняецца, што Оршы дапамогуць падатковыя ільготы. Па яго меркаванні, кітайцам "спецыяльныя эканамічныя зоны" дапамаглі, бо шмат капіталістаў перавяло туды свае актывы, бо "цёпла, сонца, пляжы", што і пацягнула туды іншаземцаў. "У Аршанскім раёне я не бачыў ні мора, ні пляжаў. Хто туды папрэцца?" - выказвае скепсіс эканаміст. Пры гэтым, ён адзначыў, што калі такія ж ільготы перанесці на іншыя рэгіёны краіны, то можа разваліцца сістэма адукацыі, медыцыны ды іншае.

Скептычна да ўказу паставіўся і Яраслаў Раманчук, які лічыць, што ўсе гэтыя ільготы створаны толькі для аднаго прадпрыемства - лагістычнага цэнтра "Брэміна-Орша". Па яго словах, якія ён апублікаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, менавіта лабісты гэтай кампаніі дамагліся такіх ільготаў, бо лагістычны цэнтар да таго часу і мусціь запрацаваць. З такімі ільготамі цэнтар зможа атрымаць дадатковыя 1-1,2 мільярдаў даляраў. А астатнія прадпрыемствы - па меркаванні Раманчыка, проста, не паспеюць да 2023 года напоўніцу скарыстацца ільготамі. Не надта ён разлічвае і на развіццё дробнага прадпрымальніцтва ў рэгіёне, бо "прывтаны бізнэс застаецца не абароненым перад дзесяткам кантрольных органаў, якія пры жаданні, асабліва вялікіх канкурэнтаў, заўсёды гатовы рэзка павялічыць страты на дзейнасць бізнэса".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Скепсіс №506

Аналітыкі скептычна ацанілі указ прэзідэнта №506

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение