Нашумелы ўказ прэзідэнта № 506 чыноўнікі, бачна, збіраюцца выконваць на поўніцу. Хаця прайшло крыху больш за тыдзень пасля яго падпісання, ужо бачныя першыя зрухі сярод чынавецтва. Так, першымі адрэагавалі на ўказ супрацоўнікі Камітэту Дзяржкантролю. Абласны КДК выдзяліў асобную лінію для скаргаў аршанцаў па пытанні парушэння дадзенага указа.
Нагадаем, што ўказ забараняе па Аршанскім раёне па-за планавыя парверкі суб'ектаў гаспадарання. Праверкі дапусцімыя толькі ў асобных выпадках. Дык вось, на асобна выдзеленую ў абласным КДК лінію цяпер аршанцы (толькі аршанцы) змогуць паскардзіцца на правяраючых, якія парушылі указ №506. Тэлефанаваць на аршанскую гарачую лінію можна ў рабочыя дні і ў рабочы час па тэлефонах 8(0212) 42-61-95, 42-61-49, 42-61-82