06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Орша, Грамадства

Вынікі-2018. Чэрвень

12.01.2019 10:35

2545 праглядаў, 13 каментароў

Адстаўка Святловай, шабаш "рускага свету" — чым захапляліся і чым абураліся аршанцы ў чэрвені.

Чэрвень 2018 года быў вельмі насычаным на падзеі на Аршаншчыне. Бадай гэта быў адзін з самых прадуктыўных месяцаў для працы навінаў на нашым сайце, балазе штодня было аб чым пісаць. Самай чытаемай навіной месяца і адной з найпапулярнейшых у годзе стала адстаўка скандальнай Ганны Святловай з пасады кіраўніцы Аддзелу культуры райвыканкама. Чуткі пра хуткую адстаўку чыноўніцы ішлі яшчэ паўгода таму, а новыя адмены канцэртаў "праславілі" чыноўніцу на ўсю Беларусь. Пасля гэтага адстаўка стала справай часу. Але і пры чарговым скандале Святлова здолела пратрымацца на сваёй пасадзе яшчэ некалькі месяцаў. Яе адстаўка справакавала агромністую колькасць каментароў і спрэчак на нашым сайце.

У гэтым жа месяцы скончыла жыццё самагубствам маладая медсястра, гэтая навіна болем і спагадай адгукнулася ў многіх сэрцах. Здарылася і яшчэ адна трагедыя ў горадзе: аршанца, які не вярнуўся з начнога клуба, знайшлі ў Дняпры. У цэнтры Оршы ў чэрвені загінуў матацыкліст.

Нечакана сярод папулярных навінаў чэрвеня апынулася інфармацыя пра крадзеж плота з лецішча на Аршаншчыне. Верагодна, людзей здзівіла нахабства злодзея. Адна справа красці бітоны і рукамыйнікі на метал недзе з гаража, а іншая скрадаць агароджу, вельмі рызыкуючы трапіць на вочы суседзям ці гаспадару, які вернецца.

Чэрвень 2018-га адзначыўся незвычайна моцнай актывізацыяй так званага "рускага свету". Акцыі, закамуфляваныя, напрыклад, пад "патрыятычны" аўтапрабег, прайшлі і ў нашым горадзе. Машыны на нумарах далёкіх рэгіёнаў Расеі мелі на сабе сцягі і налепкі псеўдарэспублік ЛНР і ДНР, з апаратуры гучалі савецкія ваенныя песні. Ролю масоўкі, як заўсёды, выконвалі сябры БРСМ і клуба "Русічы". Аршанскія чыноўнікі, відаць, па загадзе зверху, хлебам-соллю сустрэлі тых людзей, якія як мінімум інфармацыйна ўдзельнічалі ў інфармацыйных дыверсіях супраць Украіны і яе народа, правакавалі вайну, падтрымалі акупацыю ўкраінскага Крыма. Хто канкрэтна ўдзельнічаў у імперскім прабегу, для якога перамога над германскім нацызмам была толькі прыкрыццём, распавяло спецыяльнае расследванне. Акрамя таго, у Оршу невядомыя людзі зноў укінулі расейскую адвентысцкую газету з праімперскімі тэкстамі, ад якой раней адмовіліся беларускія адвентысты.

Таксама ў чэрвені аршанцы захапляліся самастойнасцю ката Марціна з раёна "Раніца", а на "Дзень абароны дзяцей" грамадскія актывісты мікрараёна Флёрава правялі ўнікальнае свята. Матэрыял "Дзень без алкаголю" прыцягнуў у асноўным негатыўныя каментары адносна ініцыятараў, бо людзі не ўбачылі сэнсу рабіць падобнае. А адзін з каментароў стаў адным з самых вясёлых на Orsha.eu за год. Яго аўтарам стаў карыстальнік Текила:

В Орше перед выпускными вечерами аптеки, где продается Зорекс, и Алко-Зельтцер обогнали по сборам фильм «Стиляги» Валерия Тодоровского.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі-2018. Чэрвень

Адстаўка Святловай, шабаш "рускага свету" — чым захапляліся і чым абураліся аршанцы ў чэрвені.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение