Звычайна драпежныя птушкі (як і большасць іншых дзікіх птушак) імкнуцца пазбягаць людзей ды населеныя пункты, таму бачыць іх у рысе горада - рэдкасць. А тым больш, рэдкасць калі яны ў горадзе займаюцца паляваннем.
На днях выключэнне з правілаў пабачыў на беразе Дняпра мастак Алесь Кажамяка. Фота таго як адбывалася паляванне драпежнай птушкі ён размесціў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Сокал паляваў на курапатак на беразе Дняпра ў рысе горада і пасля атакі на стайку курапатак, змог злавіць адну з іх. Курапаткі ж, ратуючыся ад драпежніка, паспелі вырыць сабе ў снезе маленькія норкі.
У апошнія гады колькасць драпежных птушак у нашым рэгіёне відавочна вырасла. Цяпер яны не такія асцярожныя і дазваляюць сабе паляванне нават у населеных пунктах. Напрыклад, у прыгараднай вёсцы Хорабрава ў гэтым годзе былі выпадкі, калі драпежнікі палявалі на хатнюю птушку і забілі некалькі курэй.