Найбольш ад такога надвор'я непрыемнасцяў атрымаюць кіроўцы аўтатранспарту. Напрацягу амаль усяго тыдня сіноптыкі прагназуюць завірухі, што будзе абмяжоўваць бачнасць на дарогах. Завірухі на Аршаншчыне працягнуцца ад сёняшняга дня і да суботы 19 студзеня. Толькі ў суботу снег паспакайнее, але не спыніцца. Ноччу і раніцай 19-га ён працягне сыпаць. Завірухі - не адзіная праблема, якая будзе на гэтым тыдні на дарогах рэгіёна. Другая праблема - слізкасць. На сёння днём прадказальнікі надвор'я гавораць пра тэмпературу каля 0, значыць, на дарогах яна будзе большая і створыць вільгаць, ужо пад вечар яна стане мінусавой і дарогі могуць пакрыцца лёдам. Яшчэ больш пахаладае ў аўторак - раніцай да мінус 8 градусаў.
Найбольш халодна на гэтым тыдні стане раніцай 16 студзеня - у сераду - тады тэмпература зменьшыцца да 14 градусаў ніжэй нуля. А ў чацьвер і пятніцу тэрмометры пакажуць плюсавую тэмпературу пры захаванні ападкаў - як вынік мокры снег і дождж, што таксама не спрыяе роўнай яздзе.
Прагназуецца, што ападкі спыняцца толькі ў другой палове дня суботы пры захаванні мінусавой тэмпературы 3-5 градусаў.