Круглы стол на выходных арганізавалі "Рух за свабоду" і фонд імя Льва Сапегі. Грамадскія актывісты абмеркавалі эфектыўнасць і справядлівасць тых грамадскіх слуханняў, якія рэгулярна праходзяць у краіне. Першым выступіў на дыскусіі былы старшыня Бараньскага выканкаму Юрый Нагорны, які ўвёў прысутных у тэму, распавёўшы, што сёння дэпутатка парламента Ганна Канапацкая рыхтуе змены ў законе пра грамадскія слуханні і вынікі аршанскага абмеркавання непасрэдна стануць часткай будучага працэсузаканадаўчых зменаў.
Другім слова ўзяў рэдактар нашага сайту Ігар Казмерчак, які адзначыў, што пры ўсёй пазітыўнасці ідэі грамадскіх слуханняў, яны маюць шэраг праблемаў з-за якіх амаль і не працуюць і не даюць тыя вынікі, якія маглі б. Так, чыноўнікі арганізоўваюць грамадскія слуханні з даволі фармальным падыходам і зачастую, нават, зацікаўленыя людзі могуць не ведаць, што абмяркоўваецца нейкае рашэнне. Магчыма з-за гэтага грамадзяне не актыўна выказваюць свае прапановы, нават, на абмеркаванні генеральнага плану горада. І, па-трэцяе, нажаль выказаныя грамадзянамі прапановы часцей за ўсё чыноўнікамі не ўлічваюцца і праэкты не карэктуюцца. Перш за ўсё з-за не жадання карэктаваць праэкты - плаціць дадатковыя сродкі карэкціроўшчыкам. Як вынік: даволі спрэчныя рашэнні, якія ўключаныя, у тым ліку, у генплан.
Пра тое якія юрыдычныя падставы ёсць сёння для правадзення грамадскіх слуханняў распавёў эксперт фонда імя Льва Сапегі Андрэй Завадскі. Напрыканцы ўдзельнікі ў фармаце дыскусіі абмеркавалі як жа можна паправіць сітуацыю, каб грамадскія слуханні сталі больш эфектыўнымі і меньш фармальнымі. Было выпрацавана шэраг прапаноўваў, напэўна, галоўная з іх - грамадскія слуханні павінны пачынацца раней чым будуць створаны планы, каб зацікаўленыя былі ўключаныя ў працэс абмеркавання яшчэ на этапе праэктавання, а не толькі выказвалі свае думкі па выніках, калі ўжо ніхто не будзе мяняць аплочаны праэкт.
На фота: Юрый Нагорны і Андрэй Завадскі
На фота: выступае Ігар Казмерчак
На фота: удзельнікі дыскусіі