Віцебская абласная непрафесійная баскетбольная ліга у дадатак да чэмпіянату правяла свой Суперкубак. У ім прынялі ўдзел чатыры каманды - віцебскія "Віцебскдрэў" і "Фонд", санкт-пецярбургскі "АСА" і аршанскі "Сяргееў В".
На папярэднім этапе аршанцы саступілі "Фонду" 70:100, а таксама "АСА" 71:82. Такім чынам, аршанцам заставалася змагацца толькі за 3-е месца. Яшчэ адзін матч з расейскім клубам "АСА" на гэты раз скончыўся перамогай аршанцаў. Беларуская каманда перамагла 84:72 і заняла 3-ю пазіцыю.
Суперкубак дастаўся "Фонду" (на фота).