У госці да "Оршы" прыедзе футбольны клуб "Прамень" з Менску.
Літаральна за некалькі дзён да пачатку чэмпіянату гэты сталічны клуб яшчэ называўся ААФ-2007 (асацыяцыя аматарскага футбола), аднак затым спонсарам каманды стаў гадзіннікавы завод "Прамень", які і даў камандзе сваю назву. Летась клуб толькі дэбютаваў на рэспубліканскім узроўні і заняў перадапошняе, 12-е месца ў другой лізе. "Орша", нагадаем, была 6-й. Аднак якраз у цяперашняга "Промня" нашы футбалісты ані разу не выйгравалі. Сустрэча ў Менску скончылася выніковай і баявой нічыёй 2:2, а ў Оршы каманды разышліся мірам 0:0.
Гульня "Орша" - "Прамень" адбудзецца 11 траўня на Гарадскім стадыёне і пачнецца а 17-й гадзіне.